22 чэрвеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Пра вайну мы ведаем з кніг”. Асноўная мэта мерапрыемства – развіццё цікавасці дзяцей да гісторыі сваёй краіны, у прыватнасці, да падзей Вялікай Айчыннай вайны, знаёмства з літаратурнымі творамі на ваенную тэматыку. Прысутныя на мерапрыемстве падлеткі паказалі сваю эрудыцыю ў гістарычнай віктарыне, якая змяшчала пытанні аб найбуйнейшых бітвах і героях Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства падвялі вынікі і вылучылі лепшага знаўцу літаратуры аб вайне. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай “Тот самый длинный день в году”.
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420