Творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Салата адбылася ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Пра сваю творчасць Ірына Аркадзьеўна расказвала вучням 4 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка. З захапленнем вучні слухалі выступленне пісьменніцы, з цікавасцю даведаліся пра першыя спробы пяра аўтара, узнагароды за ўдзелы ў конкурсах, пра ўнукаў,якія натхняюць на напісанне твораў, задавалі аўтару шмат пытанняў. Дзеці разам з аўтарам вандравалі па старонках яе кніг: “Мой край лясны – мая Радзіма”, “Акварэлі пачуццяў”, “Вясновыя адкрыцці Ганначкі і Кастусіка” і інш. Таксама вучні пазнаёміліся з цудоўным светам забаўляльных, абярэгавых і абрадавых лялек, даведаліся пра іх паходжанне і прызначэнне. У заканчэнні сустрэчы жадаючыя набылі кнігі з аўтографам аўтаркі.