Выдатную магчымасць па далучэнні падлеткаў да грамадска-карыснай работы і атрыманнi працоўных навыкаў навучэнцам устаноў адукацыi прапануюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У рамках рэалізацыі абласнога праекта «Лета-2019: час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асабiстага самаўдасканалення» была арганізавана часовая працоўная занятасць у вольны ад вучобы час для 321 навучэнца школ і сярэднеспецыяльных устаноў горада.
Для 20 маладых навагрудчан працоўнае лета скончыцца 30 жніўня – у апошнiя днi канiкулаў яны працуюць у раённай бібліятэцы. Трэці год запар у летні перыяд навучэнцы школ i сярэднеспецыяльных устаноў рамантуюць кніжны фонд, сартуюць і падшываюць газеты і часопісы, афармляюць раздзяляльнікі кніг, прыклейваюць лісткі тэрміну звароту, сашчэплiваюць фармуляры і інш. Работа карпатлівая, але не цяжкая, большасць маладых людзей выконваюць яе хутка і якасна.