/ 23 августа, 2021

Пяты год запар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”  прапануе свае пляцоўкі для арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд. І у гэтым годзе на два тыдні з 9 па 20 жніўня ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”  прадаставіла магчымасць маладым навагрудчанам  у вольны ад вучобы час папрацаваць. Навучэнцы школ рамантавалі кніжны фонд, сартавалі і падшывалі газеты і часопісы, рабілі супервокладкі для кніг, рамантавалі іх, прыклейвалі лісткі тэрміну звароту,  сашчэплівалі фармуляры, дапамагалі ў афармленні выстаў і інш. Работа была не цяжкая, маладыя людзі выконвалі яе хутка і якасна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий