Чацвёрты год запар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” прадастаўляе свае пляцоўкі для арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд. У Навагрудскай раённай бібліятэцы, бібліятэцы сямейнага чытання і спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку навучэнцы школ рамантуюць кніжны фонд, сартуюць часопісы і падшываюць газеты, афармляюць полачныя раздзяляльнікі кніг, сашчэпліваюць фармуляры і інш. Работа карпатлівая, але не цяжкая маладыя людзі выконваюць яе хутка і якасна.
Навагрудская раённая бібліятэка
Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання
Навагрудская спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку