/ 9 сентября, 2021

Навагрудская раённая бібліятэка працягвае літаратурна-патрыятычны марафон “30 кніг пра Беларусь”. 7 верасня ўдзел у марафоне прынялі вучні дзевятых класаў СШ №1 г. Навагрудка. Мерапрыемства прайшло ў фармаце «адкрытага дыялогу». Вучні абмяркоўвалі такія паняцці, як «Радзіма», «адзінства», «талерантнасць». Вучні выказалі думку, што Беларусь – краіна вялікіх магчымасцяў, асабліва для моладзі. Таму менавіта маладое пакаленне павінна захоўваць і ўмацоўваць асновы садружнасці, адзінства, узаемаразумення, мудрасці і імкнення да дыялогу: тое, чым беларускі народ ганарыўся на працягу ўсёй сваёй гісторыі. З актыўнасцю прымалі ўдзел у віктарыне “Это что за достопримечательность Беларуси?”, пытанні якой закраналі архітэктурную спадчыну краіны. Складалі гучныя, трапныя выразы беларускіх пісьменнікаў аб Радзіме. Пры дапамозе інтэрактыўных пазлаў складалі партрэт “Мая Беларусь…”.  Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі невялікія падарункі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий