/ 19 марта, 2021

«Чытаем аб Радзіме» — новы сумесны праект Навагрудскай раённай бібліятэкі і рэдакцыі праграмы «Навагрудскія навіны» («Ново-ТВ»). Выпускі праекта будуць выходзіць 1 раз на квартал. У першым выпуску прынялі ўдзел юныя чытачы нашай бібліятэкі – вучні сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка.  

Першы выпуск праекта “Чытаем аб Радзіме” прысвечаны кнігам, якія расказваюць дзецям пра нашу Беларусь, знаёмяць маленькіх чытачоў з яе рэгіёнамі і запаветнымі куточкамі, адкрываюць для іх таямніцы і загадкі нашай гісторыі, расказваюць пра скарбы Мінуўшчыны. Гэта кнігі для кожнай беларускай сям’і, з дапамогай якіх можна здзейсніць захапляльнае падарожжа ў часе і не толькі. Хоць адрасаваны яна перш за ўсё дзецям і падлеткам, але прачытаць іх будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядам і бабулям, настаўнікам. А вось турыстаў яны падрыхтуюць да першага спаткання з нашай Сінявокай.

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий