На базе раённай бібліятэкі 15 красавіка адбыўся рэгіянальны семінар для старшынь саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку Навагрудскага, Іўеўскага і Карэліцкага раёнаў. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння грамадскіх фарміраванняў з органамі ўнутраных спраў па прафiлактыцы правапарушэнняў, забеспячэнні аховы грамадскага парадку, сумеснай працы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей. З пытаннем “Навагрудская раённая бібліятэка – цэнтр прававой інфармацыі. З вопыта работы ў рамках праекта “«Знать закон смолоду»” выступіла дырэктар бібліятэкі. Увага акцэнтавалася на формах работы з моладдзю, на інфармацыйных рэсурсах, выдавецкай і асветніцкай дзейнасці па фарміраванні прававой культуры чытачоў. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава.