12 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прыйшла сустрэча-дыялог “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці”, прымеркаваная да Тыдня праваслаўнай кнігі. Пра ролю слова і кнігі ў выхаванні духоўна-маральных якасцей чалавека ў сваім выступленні гаварыў настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” протаіерэй Вадзім Кузьміч. Святар гаварыў таксама пра вечнае значэнне Святога Пісання, яго змест, які прасякнуты вучэннем пра Любоў і міласэрнае стаўленне да людзей. Айцец Вадзім адказаў на зададзеныя навучэнцамі і дарослымі хвалюючыя пытанні.
Бібліятэкар прадставіла кніжную выставу “Таямніца духоўнай кнігі – таямніца святасці”, падрабязней спыніўшыся на факсімільных выданні першых айчынных рукапісных помнікаў – Тураўскага, Слуцкага і Лаўрышаўскага Евангелляў. Факсімільныя выданні, якія ёсць у раённай бібліятэцы, набліжаюць славутыя помнікі кніжнай культуры да звычайнага чытача.