9 снежня прайшло мерапрыемства ў межах праекта “Ведаць закон змоладу”. Для прававога класа СШ №3 была арганізавана прававая гульня «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – вялікая каштоўнасць для чалавецтва», якая была прымеркавана да Дня правоў чалавека. Падчас мерапрыемства вучні абагульнілі веды аб уласных правах і абавязках, паразважалі пра каштоўнасць чалавечага жыцця і значнасць правоў чалавека на жыццё. У тэставым заданні разабралі некаторыя артыкулы з Канвенцыі аб правах дзіцяці, дзе адказвалі на пытанні. Паспрабавалі свае сілы ў тэст-віктарыне «Што вы ведаеце аб правах чалавека?». Па выніках пераможцы атрымалі прызы. Была арганізавана выстава-гульня — навучэнцам было прапанавана адказаць на пытанні «А ці праўда?”. Да ўвагі прысутных былі прапанаваны выданні на прававую тэматыку ўраджэнца вёскі Балотца Навагрудскага раёна, кіраўніка Беларускай секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека, кандыдата філасофскіх навук, прафесара паліталогіі, Івана Іванавіча Катляра.