19 лютага ў раённай бібліятэцы распачаў сваю дзейнасць сумесны праект раённай бібліятэкі і сярэдняй школы № 3 “Ведаць закон за́малада” / “Знать закон смолоду”.
Адбылося першае мерапрыемства — прававы экскурс “Прававая культура асобы”. Удзельні — адзінаццацікласнікі ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Навагрудка”. Вучні ўзнавілі веды аб правах чалавека, паразважалі наконт значэння прававой культуры ў жыцці. У конкурснай форме маладыя людзі пазнаёміліся з незвычайнымі законамі розных краін. У рамках экскурса быў таксама праведзены інтэлектуальны конкурс “На вагах Феміды”, дзе патрэбна было прывесці як мага больш слоў, тэрмінаў з часткай “прав” і размясціць іх на адпаведных баках шаляў. Перамогу атрымала каманда дзяўчат.