6 снежня, з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца штогод 10 снежня, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 10 класа на прававы батл “Дзяржава. Чалавек. Права”. Бібліятэкар яшчэ раз нагадала прысутным аб правах чалавека, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. А затым дзве каманды «Знатакі» і «Правазнаўцы» вызначалі лепшага знаўцу права, выконваючы розныя конкурсныя заданні. У першым туры «Размінка» камандам патрэбна было хутка і правільна адказаць на пытанні, якія выяўляюць асноўныя палажэнні Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Асабліва цікавым быў тур «Правы ў школе», дзе патрэбна было адказаць, якія правы мае школьнік. Адказаць патрэбна было не толькі правільна, але і аргументавана. Падлеткі замацавалі веды аб правах дзяцей і атрымалі шмат карыснай інфармацыі.