8 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў прававы дыялог «Наш выбар — наша будучыня» з навучэнцамі другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Прававы дыялог пачаўся з размовы і развагі навучэнцаў аб тым, што такое права выбару, ці лёгка зрабіць выбар. Далей бібліятэкар пазнаёміла моладзь з прынцыпамі выбарчага права, парадкам правядзення галасавання. Юнакі паслухалі інфармацыю аб выбарчым праве, пазнаёміліся з правамі і абавязкамі маладых выбаршчыкаў, даведаліся аб працэсе правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь, аб значнасці і важнасці голасу кожнага выбаршчыка. Спыніліся на Асноўным законе дзяржавы (Канстытуцыі), аб тым якія правы яна нам гарантуе. Навучэнцы актыўна і з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсе «Юрыдычная кансультацыя», адказвалі на пытанні, якія тычацца выбарчага права і выбарчага працэсу. Завяршэннем сустрэчы стала невялікая віктарына на веданне асноў выбарчага права.