15 сакавіка прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Ведаць закон змоладу”, прысвечанае Дню Канстытуцыі. Для вучняў быў падрыхтаваны прававы квіз «Канстытуцыя маёй краіны». Вучні яшчэ раз узгадалі гісторыю развіцця канстытуцыйнага права, пачынаючы ад часоў выдання дзяржаўна-прававых актаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і заканчваючы прававой сістэмай, дзякуючы якой была распрацавана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Даведаліся, што слова «канстытуцыя» паходзіць ад лацінскага сonstitutio — устанаўленне, пабудова. Гэта Асноўны Закон дзяржавы, у якім гаворыцца аб правах і абавязках кожнага чалавека, аб тых нормах, якія павінны выконваць усе. Вучням цікава было даведацца пра тое, што дзяржаўная ўлада ў нашай краіне падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Кожная з іх самастойная, але яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і ўраўнаважваюць адна адну. Вучні падзяліліся на дзве каманды “Знаўцы” і “Правазнаўцы”. Мерапрыемства прайшло інтэрактыўна — у фармаце спаборніцтва паміж дзвюма камандамі. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі па аднаму балу. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны «Аб Канстытуцыі», выканалі заданне «Скрыжаванне». Падчас мерапрыемства школьнікам была прадстаўлена кніжная выстава «Канстытуцыя маёй краіны».