/ 24 декабря, 2021

23 снежня прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Ведаць закон змоладу”. Для вучняў быў падрыхтаваны прававы мікс «Прававая адказнасць непаўналетніх». Дзеці падзяліліся на дзве каманды «Юрысты» і «Адвакаты».  Каманды ўдзельнічалі ў міні-віктарыне «Так ці не?», аналізавалі розныя сітуацыі і адказвалі на пытанні аб злачынстве, якое было здзейснена ў прапанаванай сітуацыі. У конкурсе «У свеце літаратурных правапарушэнняў» навучэнцы вызначалі аб якім правапарушэнні ідзе гаворка ва ўрыўку з верша. У міні-тэсце «Правер сябе» адказвалі на пытанні, скарыстаўшыся кодэксамі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства навучэнцы замацавалі веды аб Кодэксе  аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальным кодэксе.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий