Удзельнікамі прававога турніра «Сімвалы дзяржавы — сімвалы гонару грамадзяніна», які прайшоў 20 мая ў межах праекту “Знать закон смолоду”, сталі вучні 9 і 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі сваі веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускага народа. У рамках правядзення турніру спаборнічалі 9 і 10 класы ў прававой міні-віктарыне «Дзяржаўныя сімвалы», разгадвалі рэбусы і ўзгадвалі гербы абласных гарадоў Беларусі, з задавальненнем разгадвалі крыжаванку. Навучэнцы вельмі шчыра прачыталі вершы пра Беларусь. Па выніках турніру лепшыя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды. Пасля заканчэння турніру ў удзельнікаў засталіся толькі пазітыўныя эмоцыі.