/ 18 ноября, 2022

18 лістапада прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Ведаць закон змоладу”, прысвечанае Дню дзіцяці. Падлеткі пашырылі свае веды аб асноўных правах і абавязках дзяцей. Удзельнікі вучыліся працаваць у камандзе, спаборнічалі паміж сабой у розных конкурсах: «Права ці абавязак?», дзе ўдзельнікам прапаноўвалася праверыць ці адрозніваюць яны правы і абавязкі ў прапанаваных сцвярджэннях, «Працягні прыказку — назаві права». А напрыканцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што правы і абавязкі непадзельныя — гэта два бакі нашага жыцця. Падчас мерапрыемства школьнікам была прадстаўлена кніжная выстава, дзе быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры па тэме «Мае правы і абавязкі».

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий