/ 27 февраля, 2025

26 лютага Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на сустрэчу са святаром “Праз  праваслаўную кнігу – да духоўнасці“, прымеркаваную да Дня праваслаўнай кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага дня і яго асноўнай мэтай. Падчас гутаркі з протаіерэем Аляксандрам ішла размова аб карысці духоўнага чытання ў жыцці верніка, якую крыніцу мудрасці і ласкі ўяўляе сабой праваслаўная кніга. Духоўныя гутаркі, якія праводзіць айцец Аляксандр, часты госць бібліятэкі, прасякнуты асаблівай цеплынёй і любоўю да людзей, клопатам аб іх, шчырым жаданнем дапамагчы ім разабрацца ў жыццёвых сітуацыях. Протаіерэй Аляксандр падараваў бібліятэцы кнігу “Троице-Сергиева Лавра“. Прыцягнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства кніжная выстава “Кніжны свет праваслаўя”, на якой былі прадстаўлены праваслаўныя кнігі і часопісы, прысвечаныя пытанням веры — прысутныя з задавальненнем узялі іх для хатняга чытання. Кожны, хто прыйшоў у гэты дзень у бібліятэку, змог адкрыць для сябе нешта новае, знайшоў адказы на хвалюючыя пытанні. Усе прысутныя былі вельмі задаволены сустрэчай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий