13 жніўня Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які з мэтай азнаямлення з развіццём ўнутранага турызму на Гродзеншчыне наведвае Навагрудчыну, завітаў на адкрытую інтэрактыўную пляцоўку Навагрудскай раённай бібліятэкі “Вясёлка ўражанняў”, якая праз міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” і рэтра-фотаатэлье яскрава прадэманстравала турыстычны патэнцыял бібліятэкі. Экскурсію для дэлегацыі, у склад якой таксама ўвайшлі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр культуры Анатолій Маркевіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Федчанка, правяла дырэктар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” Ірына Царук і навагрудская гараджанка пані Марыя. На памяць аб сустэчы ў рэтра-фотаатэлье было зроблена імгненнае фота прэм’ер-міністра з навагрудскай гараджанкай.