У міні-галерэі “Імгненне” адбылася прэзентацыя экспазіцыі вышытых карцін “Мазаіка вышыўкі – фантазіі палёт” Ірыны Пісарук і Вольгі Турлюк. Падчас сустрэчы Ірына Пісарук падзялілася сакрэтамі майстэрства вышывання, цікавым аповедам пра свой шлях да творчасці. Не пакінулі абыякавымі наведвальнікаў святло і веліч вобразаў, вышытых бісерам, калекцыя матылькоў, метафарычныя сюжэты з поварам, пейзажы, кветкі і іншыя непаўторныя кампазіцыі, у якіх увасоблены палёт фантазіі майстрых.
У дапамогу аматарам рукадзелля Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала свой фонд выданняў: кнігі, энцыклапедыі, часопісы “Вышытыя карціны”, “Лукошко идей”, «Ксюша», якія змяшчаюць каляровыя схемы для вышывання, знаёмяць з тэхнікай выканання вышыўкі і іншымі відамі творчасці.