24 красавіка адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха “Созвездие”, які быў выдадзены ў 2018 годзе ў Мінску. У ім сабраны вершы і проза 20 аўтараў з Беларусі і Літвы. Навагрудчына прадстаўлена ў ім творчасцю Святланы Абдулаевай, Марыі Быт, Ганны Валенцік .Таксама ўжо другі раз у госці да нас завіталі пісьменнікі Мікалай Герасімаў, Ала Герасімава, Тамара Кавальчук.
Аўтарам праекта з’яўляецца Мікалай Герасімаў, пісьменнік і публіцыст. На сустрэчы было дадзена слова кожнаму аматару паэзіі. Былі прачытаны радкі любімых вершаў. Прывітанне музычнае падарылі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў “Радасць” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Асабліва зачараваў сваім задорам і энергіяй Барыс Адамавіч Шагідзевіч, выканаўшы песню “Уходят поезда”.
Прыемна было паслухаць лірычныя радкі ў выкананні навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа Арыны Чуйко, Анастасіі Коржык, Дзмітрыя Крыловіча.
Верш, прысвечаны Навагрудку, прачытаў Аляксандр Абадзінскі.
Бібліятэка атрымала ў падарунак альманах “Созвездие» і аўтарскія зборнікі М. Герасімава і Т. Кавальчук.