/ 21 февраля, 2024

20 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Яцук.
Аўтар прэзентавала сваю новую кнігу вершаў «Мудрасць вечара», якая выйшла ў выдавецкім доме «Звязда» ў гэтым годзе. Сустрэча прайшла сумесна з выдавецтвам.
 Таццяна Мікалаеўна  нарадзілася на Навагрудчыне, у вёсцы Радагошча. Таму сустрэчы на малой радзіме для яе асаблівыя.

 Аўтар пазнаёміла прысутных з новай кнігай, на старонках якой паэтка прапаноўвае ўвазе чытача развагі пра каханне, любоў да Радзімы, а таксама распавядае пра жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і чарнобыльскую трагедыю, што пакінулі глыбокі след у памяці беларускага народа. З кожнага раздела кнігі Таццяна Мікалаеўна прачытала кранальныя вершы на прыгожай беларускай мове.

На вершы Таццяны Яцук напісаны шматлікія песні.  Сапраўдным літаратурна-музычным падарункам  гучалі песні ў выкананні Галіны Бабонавай, Рэгіны Скіпар і Ірыны Здановіч. Праз інтэрактыў ад аўтара некалькі асобнікаў кніг-падарункаў знайшлі сваіх чытачоў.

 Сустрэча прайшла ў пазітыўнай і ўтульнай атмасферы, падаравала ўсмешкі і добры настрой.✨✨✨

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий