17 мая адбылася прэзентацыя шостага нумара літаратурнага альманаха “Новы замак”, які спалучае самыя розныя літаратурныя жанры. Бібліятэку наведалі гродзенскія літаратары Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Хільмановіч, Ала Нікіпорчык, Валянцін Дубатоўка, Янка Трацяк. Кожны з іх расказаў пра творчыя планы. Паэзія, проза, літаратуразнаўства, пераклады сталі тэмай размовы. Гучалі вершы, гумар. З перакладамі на беларускую мову вершаў М. Гумілёва пазнаёміла С. Абдулаева. Песні выконвалі Уладзімір Хільмановіч і мясцовы пісьменнік М. Зізюк. Бібліятэка атрымала ў падарунак кнігі.