/ 20 октября, 2016

img_3762У міні-галерэі адбылася прэзентацыя экспазіцыі карцін Уладзіміра Аляксандравіча  Грэка «Прыроды чароўныя імгненні…” Жыхары горада змаглі пазнаёміцца з пейзажамі, эцюдамі, нацюрмортамі таленавітага мастака. Ушанаваць яго імя прыйшлі   яго калегі, сябры, вучні, бацькі вучняў. З вялікай любоўю і самымі добрымі пачуццямі гаварылі аб ім. Адзначаліся яго асабістыя якасці як цудоўнага  чалавека,  педагога і выдатнага настаўніка, з якім звязана цэлая эпоха ў гісторыі мастацтва Навагрудчыны. Выставу наведалі навучэнцы студыі мастацтва “Каляровы аловак”. Былі паказаны відэасюжэты, знятыя  раённым цэнтрам творчасці для дзяцей і моладзі, дзе ён працаваў амаль дваццаць гадоў. Выстава прэзентавалася ўпершыню, дзякуючы Зінаідзе Васільеўне Грэк, якая прадаставіла карціны.

img_3734 img_3739 img_3776 img_3719 img_3744 img_3774

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий