Да Дня Маці Ладзеніцкая сельская бібліятэка ў мясцовым Доме культуры 14 кастрычніка правяла паэтычны зоркапад “Аб той, хто даруе нам жыццё і цяпло”. Напачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята, тыя ж у сваю чаргу распавялі пра традыцыі і звычаі, звязаныя з Пакровамі, якія існуюць у іх сем’ях. А далей гучала паэтычнае слова: юныя чытачы чыталі вершы, прысвечаныя маці, сярод аўтараў былі Я. Купала, Я. Колас, М. Лужанін, А. Куляшоў, М. Танк і іншыя знакамітыя паэты. Да мерапрыемства была аформлена аднайменная кніжная выстава, і менавіта каля яе выступалі чытальнікі.