30 студзеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы сабраліся чытачы-старшакласнікі, каб здзейсніць падарожжа. Але падарожжа было не звычайным, яно прайшло не па нейкай мясцовасці, а па гербах гарадоў нашай краіны, на якіх маюцца выявы прадстаўнікоў флоры альбо фауны.
У пачатку мерапрыемства ўдзельнікі ўспомнілі, што герб – гэта эмблема. Ён з’яўляецца адметным знакам краіны альбо населенага пункта. Мэта герба — даць ва ўмоўным сімвале ўяўленне аб нацыянальных асаблівасцях, багаццях, магутнасці, эканамічным становішчы краіны альбо горада.
Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй узнікнення герба, а сёння існуе некалькі прынцыпаў складання гербаў. Аб адным з прынцыпаў складання гербаў — геаграфічным і пайшла гаворка падчас завочнага падарожжа “Расліны і жывёлы на гербах гарадоў Беларусі”. Беларусь — гэта-краіна лясоў і азёр. Сапраўды, яны-нацыянальнае багацце краіны. Яе прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет дзівяць сваёй разнастайнасцю. Таму гэта і знашло сваё яркае адлюстраванне ў геральдыцы. Характэрныя прадстаўнікі флоры і фаўны, асаблівасці рэльефу мясцовасці выкарыстоўваліся пры стварэнні тэрытарыяльных гербаў геральдыстамі і ў мінулым, і цяпер. Разам з класным кіраўніком рабяты правялі параўнальны аналіз па дамінуючых колерах на гербах беларускіх гарадоў і падвялі выснову, чаму менавіта гэтыя колеры часцей за ўсё сустракаюцца і выкарыстоўваюцца.