/ 11 января, 2021

Новы год у Навагрудскай раённай бібліятэцы пачаўся з адкрыцця “Рэтра-фотаатэлье”. Праект рэалізаваны, дзякуючы атрыманаму гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сімвалічна, што якраз у першыя дні новага года, а менавіта, 7 студзеня, адзначаецца дзень нараджэння фатаграфіі. У гэты дзень у 1839 годзе Дамінік Франсуа Арагон, дырэктар Парыжскай абсерваторыі, у сценах Акадэміі навук зрабіў даклад, дзе быў згаданы вынаходнік новага тэхнічнага мастацтва – Луі Жан Мандэ Дагер. У жніўні 1839 было надрукавана тэхнічнае апісанне дагератыпіі – менавіта так называлі першыя фотаздымкі.

Завітаўшы ў рэтра-фотаатэлье, кожны жадаючы зможа прымераць на сябе вобразы навагрудчан пачатку ХХ ст. Прыгожыя сукенкі, форма гімназісткі, капялюшы і вееры, пацеркі і парасоны – усё гэта гарманіруе са своеасаблівым інтэр’ерам. Тут жа ў фотастудыі, стылізаванай пад даўніну, пераапрануўшыся, можна сфатаграфавацца і імгненна атрымаць фотаздымкі.

Так атрымалася, што праект спалучыў у сабе некалькі накірункаў – гэта адначасова пра гісторыю Навагрудка, пра фотасправу мінулага, пра моду і жыццё гараджан.

Запрашаем на экскурсіі ў «Рэтра-фотаатэлье»!

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий