21 лютага у фае дома культуры былі арганізаваны гучныя чытанні “Роднай мовы гук чароўны” бібліятэкарам Харосіцкай сельскай бібліятэкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя жыхары, якія падзяліліся сваімі любімымі вершамі і прозай, падкрэсліваючы прыгажосць і багацце беларускай мовы. Гучныя чытанні сталі не толькі магчымасцю паглыбіцца ў літаратурную спадчыну, але і сферай для абмену думкамі і эмоцыямі.
Старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Чаркоўскі Сяргей Сяргеевіч прадэкламаваў верш Якуба Коласа “Родныя вобразы”.