/ 20 июля, 2022

20 ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень Торта – свята міру, сяброўства і ўзаемаразумення ўсіх народаў свету. Яно мае фіксаваную дату і лічыцца адным з самых светлых, добрых і «салодкіх» святаў. У гэты дзень Кашалеўская СБ запрасіла сваіх чытачоў на мерапрыемства. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята. Кожны з удзельнікаў паспрабаваў намаляваць торт сваёй мары. Упрыгожвала мерапрыемства інсталяцыя ў выглядзе торта з кніг. Бібліятэкар звярнула асаблівую ўвагу на тое, што кнігі — гэта харчаванне для мозга і душы. Завяршылася свята за салодкім сталом са смачным тортам.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий