/ 16 сентября, 2021

У бібліятэчным пункце ФАК «Лідар» Навагрудскай раённай бібліятэкі Дзень бібліятэк Беларусі атрымаўся смачным, дакладней салодкім. Гэта было мерапрыемства, прысвечанае кнігам, чытанню і бібліятэкам. Чытачы павіншавалі бібліятэкараў са святам, бібліятэкары ж арганізавалі для іх экскурсію ў свет кніг і бібліятэкі, потым пачаставалі прысмакамі. Было адначасова і смачна, і цікава. Напэўна, цяпер юныя чытачы добра запомняць, што бібліятэкі адзначаюць свой Дзень 15 верасня.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий