У студзені літаратурна-фантастычным квілтам адзначана 100-годдзе з дня нараджэння вядомага амерыканскага пісьменніка Айзека Азімава “Фантастика – это бегство от реальности». У займальнай форме праходзіла знаёмства з творчасцю папулярызатара навукі, аўтара звыш 500 твораў у жанры навуковай фантастыкі , тэрміны з кніг якога ўвайшлі ў паўсядзённы абіход. Кнігі, цытаты былі выкарыстаны ў афармленні. Зусім не выпадкова літаратурна-фантастычны квілт быў дапоўнены і робатамі-цацкамі, бо менавіта Айзек Азімаў з’яўляецца аўтарам тэрміна “робататэхніка”.