img_4043 img_4060 img_4074 img_4078 25 лістапада на базе Навагрудскіх гарадскіх бібліятэк адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў “Класная бібліятэка. Сучасныя аўтары і кнігі.” На семінары бібліятэкры Навагрудскай гарадской бібліятэкі распавядалі пра кнігі, якія належыць прачытаць прафесіяналу. Гэта лепшыя кнігі беларускай, рускай і замежнай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Прысутных пазнаёмілі з літаратурнымі прэміямі сучаснай Расіі, а таксама з лаурэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Бібліятэкары дзіцячых бібліятэк рэкамендавалі, што чытаць сучасным дзецям і падлеткам, раілі новых аўтараў і актуальныя жанры. Бібліятэкарам несумненна спатрэбіцца і прынясе карысць інфармацыя пра сайты мастацкай літаратуры, з якіх можна запампаваць тэксты неабходных твораў.         У выніку бібліятэкары добра засвоілі матэрыял, гэта стала відавочна з інтэлектуальных гульняў па тэме семінара “Хто хоча стаць мільянерам” і “Брэйн-рынг”.