/ 13 мая, 2021

У  кніжную вандроўку “Семью сплотить сумеет мудрость книг”, прымеркаваную да Міжнароднага дня сям’і адправіліся дарослыя і дзеці, якія наведалі Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку 13 мая. Бібліятэкар расказала пра ролю сям’і ў сучасным грамадстве, прапанавала да ўвагі літаратуру, якая распавядае аб сямейных традыцыях і каштоўнасцях, аб праблемах выхавання дзяцей, аб актыўным сямейным адпачынку і здаровым ладзе жыцця. Увазе чытачоў была прадстаўлена класічная мастацкая  літаратура аб сям’і і творы сучасных расійскіх і замежных пісьменнікаў. Шмат кніг з выставы знайшлі ў гэты дзень свайго чытача. Дзеці з вялікай цікавасцю малявалі на папяровых далоньках сваіх бацькоў – матуляў, татаў і ў выніку атрымалася прыгожая выстава дзіцячых малюнкаў “Наша дружная сям’я”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий