/ 26 февраля, 2025

25 лютага ў Навагрудскую раённую бібліятэку на літаратурную праграму “Сэрцам роднага слова краніся” завіталі навучэнцы  Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Ім былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя заданні з гісторыі Беларусі, мовы і культуры. Паэтычная старонка «Мова ў сэрцы» дала магчымасць дакрануцца  і адчуць асалоду цудоўных   беларускіх  паэтычных радкоў. Конкурс «Тлумачальны слоўнік» патрабаваў растлумачыць сэнс малавядомых беларускіх слоў, выбраўшы з чатырох варыянтаў адзін. Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць фразеалагізмы, якія адгадвалі навучэнцы па малюнках. У гульні па прыказках удзельнікам неабходна было ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак, схаваных у канвертах і разрэзаных на часткі. Хуткасці патрабавала чытанне скорагаворак.

Творчыя заданні дазволілі ўдасканаліць веданне роднай беларускай мовы. У падарунак актыўныя ўдзельнікі атрымалі  кніжныя закладкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий