Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін бібліятэкар Любчанскай інтаграванай гарпасялковай бібліятэкі арганізавала для вучняў 5 класа краязнаўчую відэа-панараму “Стаіць у Любчы помнік”. Для дзяцей прагучала інфармацыя з відэапрэзентацыяй пра помнікі Вялікай айчыннай вайны, у якіх увекавечана памяць аб загінуўшых і якія знаходзяцца на тэрыторыі пасёлка.