/ 30 мая, 2016

IMG_296928 мая ў аграгарадку Шчорсы, былых уладаннях асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча праводзiлiся Трэцiя Шчорсаўскiя чытаннi. Тэма кнігі і бібліятэкі прайшла чырвонай стужкай праз усё дзейства, што разгортвалася ў Шчорсах. Пачатак чытанняў быў тэатралiзаваны i вельмi яркi.  Калегам, работнікам клубных устаноў удалося вельмi ўдала спалучыць, гicтopыю, вобразнасць, рыцарскі паедынак і танец, каб раскрыць усе каштоўнасці Наваградчыны. Вельмі грунтоўнымі аказаліся выступленні калег аб гiсторыi бiблiятэк Свicлачы, Гродна, Лiды. Успаміналіся вядомыя бібліяфілы, бібліёграфы, бібліятэказнаўцы Гродзеншчыны: Мікалай Чарвякоўскі, Мікалай Мікалаеў, Вера Алышава. Змястоўным і цікавым атрымаўся даклад ураджэнца вёскі Шчорсы Свёкла Віктара Віктаравіча, які працуе навуковым супрацоўнікам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён намаляваў карціну бібліятэчнага жыцця Гродна 1920-х – 1-й паловы 1940-х гг. Нагадалі аб святкаванні ў наступным годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Выразную карціну дня завяршыў святочны канцэрт.

IMG_2921дIMG_2935дIMG_3000д

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий