1 снежня да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту правяла шок-урок «СНІД – сіндром смерці». Падлеткі даведаліся аб тым, што Сусветны дзень барацьбы са СНІДам быў абвешчаны, каб прыцягнуць увагу да праблемы СНІДу, гаворка ішла пра каштоўнасці чалавечага жыцця, аб мерах прафілактыкі ВІЧ/СНІДу. Віктарына, у якой вучні прынялі актыўны ўдзел, паказала наколькі школьнікі былі ўважлівыя. Суправаджала мерапрыемства кніжная выстава “СПИД: опасно не знать”.