2 чэрвеня гасцямі Кашалеўскай сельскай бібліятэкі сталі дзеці прышкольнага лагера «Вандроўнікі» Кашалеўскай школы. Летнія мерапрыемствы бібліятэка пачала з гульні-вандроўкі «В поисках ключа от лета». Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды і выконвалі розныя заданні: ўпрыгожвалі кветкамі “лета”, адгадвалі загадкі, зачытаўшы ўрывак з казкі, вызначалі, якія правілы бяспекі у іх апісваюцца. У выніку гульні каманда-пераможца знайшла «ключ» ад лета.