10 верасня адзначаны ў календары як Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. 11 верасня ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Скажы жыццю “Так!”. Размова ішла пра прафілактыку і папярэджанне суіцыду. Удзельнікі абмяркоўвалі пытанні: “Што можа быць страшней за самагубства?”, “Ці заўсёды чалавек можа змяніць нешта ў той або іншы момант свайго жыцця?”. Гаварылі пра неабходнасць, памятаць пра тое, што ёсць людзі, якім ты патрэбны, якія баяцца згубіць цябе назаўжды, а праблемы, яны пройдуць, галоўнае, правільна іх вырашыць!