8 верасня ў 15.00 каля помніка Я. Коласу, што знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Валчэцкага, Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навагрудчан і гасцей горада на “Спатканне з паэзіяй”. Літаратурны мікрафон прайшоў у рамках абласной акцыі «Чытаем разам творы Янкі Купалы і Якуба Коласа». Атрымалася цудоўная імпрэза. Гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі, вучняў, настаўнікаў, вядомых навагрудчан. https://vk.com/novcrb?w=wall-117067946_164