Мини-музей мини-макетов «Утраченное наследие»
Дорогие гости и жители Новогрудка. Приглашаем вас посетить мини-музей «Утраченное наследие». Вашему вниманию представлены макеты узкоколейной железной дороги Новоельня-Любча, Дворец Хрептовича в Щорсах. Вы увидите площадь Новогрудка начала прошлого века. Сотрудники библиотеки проведут увлекательное путешествие по Рыночной площади. Они расскажут и покажут на макетах, где были банки, гостиницы, торговые галереи, магазины, еврейский район Рацело. Услышите интересные истории из жизни жителей Новогрудка тех времен. Наш адрес: Новогрудок, ул. 1 Мая, 1.
Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”
Дарагія госці і жыхары Навагрудка. Запрашаем вас наведаць міні-музей «Страчаная спадчына». Вашай увазе прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах. Вы ўбачыце плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя. Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело. Пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў. Наш адрас: Навагрудак, вул. 1 Мая, 1.
ГРАФІК РАБОТЫ
міні-музея «СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА»
9:00 -18:00 штодзённа
субота, нядзеля абед 14:00- 15:00
Цэны на паслугі:
экскурсія па бібліятэчнай экспазіцыі «Страчаная спадчына»
— дзіцячы — 50 кап.
— дарослы — 1 руб.
Інтэрактыўная праграма “Па мясцінах вялікага Адама з Навагрудскай гараджанкай”:
для групы ў колькасці да 5 чалавек — 30 руб.
для групы ў колькасці 6-15 чалавек — 40 руб.
для групы ў колькасці 16-40 чалавек — 80 руб.
Неабходную інфармацыю вы можаце атрымаць
па тэлефонах:
+3751597 6-64-80
+3751597 6-67-89
+ 3751597 6-67-19
Фотагалерэя
У 2016 годзе ў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” стартаваў праект “Страчаная спадчына”. На аснове фатаграфічнага краязнаўчага матэрыялу, з’явіліся макеты палацава-паркавага комплексу, уласнасць Храптовічаў у в. Шчорсы, чыгуначны вузел “Навагрудак” са стылізаванай мапай, а ў 2017 годзе навагрудчане змаглі ўбачыць Рынкавую (галоўную) плошчу Навагрудка пачатку ХХ стагоддзя. Затым з’явіліся макеты Фарнага касцёла, Навагрудскай ратушы, Іезуітскага калегіума, Галоўнай харальнай сінагогі і інш. Гэтыя макеты складаюць экспазіцыю міні-музея “Страчаная спадчына”.
У 2021 г. На базе міні-музея міні-макетаў адкрылася “Рэтрафота-атэлье”, дзе можна зрабіць фотаздымак ў аутэнтычным інтэр’еры, у гістарычных касцюмах розных эпох. Да паслуг наведвальнікаў, капялюшы, сумкі, парасоны, веера, упрыгожванні і інш.
Міні-музей “Страчаная спадчына” прапануе сваім карыстальнікам дзве касцюміраваныя інтэрактыўныя праграмы “Прагулкі з Навагрудскай гараджанкай”, “Па мясцінах Вялікага Адама з Навагрудскай гараджанкай”, па цэнтральнай часцы горада з наведваннем Навагрудскага замка, кургана Бессмяроцця, цэркваў і касцёлаў Навагрудка.
Падчас экскурсіі госці бібліятэкі атрымліваюць новыя веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя. Прасочваюць лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказваецца пра цікавыя дэталі з жыцця жыхароў Навагрудка.
Веды ад экскурсіі можна замацаваць падчас гульні “Навагрудак. Павесь шыльду”. Копіі частак міні-музейнай экспазіцыі перанесены на магнітную плёнку, наведвальніку ж трэба развесіць шыльды (цырульня, аптэка, гатэль, тэатр, школа, друкарня) на будынкі і крамы.
Рэтра-фотасесія. Рэканструкцыі моды той пары.
Сукенкі, спадніцы, шкарпеткі, шляпкі і берэткі, цікавыя радікюлі – ва ўсём гэтым мадэлі выглядаюць натуральна і каларытна на фоне старых пабудоў, замкавых сцен, міні-макетаў.
Падчас экскурсіі госці бібліятэкі атрымліваюць новыя веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя. Гісторыя горада той пары падаецца даходліва. Робіцца акцэнт на шматнацыянальны i шматканфесіянальны склад насельніцтва, a галоўнае, на добрасуседскія адносіны гараджан. Прасочваецца лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказваецца пра цікавыя дэталі з жыцця Навагрудка.



























