У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы 30 кастрычніка адбылося мерапрыемства для пажылых людзей, на якое быў запрошаны пратаіерэй Свята-Ільінскай царквы Аляксандр. Размова ішла пра таінствы і абрады праваслаўнай царквы, пра тое як правільна выконваць пост, выкарыстоўваць царкоўныя малітвы. Пратаіерэй Аляксандр падараваў бібліятэцы падборку часопісаў “Православные храмы. Путешествия по святым местам“, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра храмы Беларусі і Расіі. Таксама падзяліўся цікавымі гісторыямі са свайго рэлігійнага жыцця.