У Лаўрышаўскай СБ прайшла сустрэча са свяшчэннікам “Зберагчы ў сабе чалавека». На мерапрыемства быў запрошаны іераманах айцец Ефціхій. Ен распавёў удзельнікам мерапрыемства аб значэнні веры ў духоўным і мірскім жыцці чалавека, аб тым, што на працягу ўсяго жыцця чалавека суправаджаюць спакусы. А для таго, каб не паддацца ім, чалавек павінен быць моцным духам: трымаць адказ за свае ўчынкі, быць неабыякавым, здольным адгукнуцца, падзяліцца цяплом сваёй душы. Расказаў як жыць не толькі сённяшнім днём і “для сябе”, але абавязкова клапаціцца пра будучыню. Святар заклікаў не ставіць на другі план пасля смартфонаў і іншых гаджэтаў матчына слова і ласку, асабістыя гутаркі і суперажыванне. Удзельнікі мерапрыемства ўключыліся ў гутарку, з цікавасцю адказвалі на яго пытанні і задавалі свае.