/ 7 февраля, 2020

6 лютага ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы  адбылася прэзентацыя кнігі “Таямніца гары Міндоўга” з удзелам  самога аўтара,  пісьменніка з Навагрудка Міхася Зізюка. Ён захапіў дзяцей сюжэтам кнігі, якая ў гэты дзень знайшла нямала сваіх чытачоў. Таксама падараваў бібліятэцы сваю кнігу з аўтографам. Пісьменнік падзяліўся з дзецьмі сваімі задумкамі над новым творам, які будзе прысвечаны экалагічным праблемам. Яны ў сваю чаргу задавалі аўтару пытанні, якія іх цікавілі. У цёплай і сяброўскай атмасферы  Міхась Зізюк выканаў некалькі песень пад гітару, што вельмі спадабалася дзецям.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий