Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”.
Сямейнае чытанне займае асаблівае месца ў развіцці чалавека. Традыцыі чытання сыходзяць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – пра гэта сведчаць незлічоныя калыханкі, прыгаворкі, песенькі, пястушкі, лічылкі, казкі, загадкі…
Захаванню традыцый сямейнага чытання было прысвечана мерапрыемства фальклорная хвілінка “Сустрэча з бабуляй Загадушкай”, якое прайшло ў дзіцячым аддзеле. На завалінцы ў бабулі дзеці малодшага ўзросту пазнаёміліся з загадкамі-пытаннямі, загадкамі-рыфмаванкамі, загадкамі-апісаннямі. Прынялі ўдзел у дзіцячых фальклорных беларускіх гульнях “Што расце ў садзе”, “Забаронены лік”, “Маша”.