25 ліпеня юныя чытачы Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі адпачывалі на бібліятэчным бульвары, дзе іх чакала “Сустрэча з кнігай”. Для дзяцей была арганізавана летняя чытальня на вуліцы, дзе рабяты маглі пагартаць свае любімыя кнігі і часопісы на свежым паветры, пагуляць у настольныя гульні. Акрамя таго дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне «Падарожжа па казках», пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі.