6 мая ў раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, пісьменнікам Іванам Карэндай «Элегія жыцця». Іван Арсенневіч чытаў прысутным свае вершы і яшчэ не апублікаваную паэму «Вочап: на скрыжаваннях эпох». Паэт даў магчымасць аўдыторыі перажыць боль і трывогу за беларускую вёску і ў той жа час сваімі вершамі падкрэсліў хараство роднай зямлі, яе слаўную гісторы.