“Лёс як твор мастацтва” – такую назву мела сустрэча з цікавым суразмоўцам, пісьменнікам, паэтам, гумарыстам, лаўрэатам прэміі імя К. Крапівы, перакладчыкам з Віцебска Міхасём Мірановічам. Ён пазнаёміў прысутных з самымі рознымі жанрамі сваёй літаратурнай творчасці – міранізмамі, жартачкамі, згадкамі, смешачкамі, фрашкамі, пародыямі. Жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографамі. Слухачамі былі навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа і жыхары горада. У Навагрудку адбылося дзве творчыя сустрэчы.