16 лістапада адбылася творчая сустрэча пісьменніка, аўтара гістарычных мастацкіх і навукова-папулярных твораў Юрыя Аркадзьевіча Татарынава з чытачамі раённай бібліятэкі. У рамках сустрэчы была арганізавана кніжная выстава з фондаў бібліятэкі, прысвечаная пісьменніку. Аўтар расказаў пра гісторыю напісання сваіх кніг, пра натхняючыя падарожжы па Беларусі і Навагрудчыне, пра малавядомыя факты гістарычнага мінулага нашага края, падзяліўся з аўдыторыяй сваімі творчымі планамі. Напрыканцы сустрэчы Юрый Татарынаў пакінуў на сваіх кнігах для навагрудскіх чытачоў памятныя аўтографы з найлепшымі пажаданнямі.