6 кастрычніка адбылася прэзентацыя новай кнігі “На скрыжаванні” нашага земляка, беларускага паэта і журналіста Зміцера Арцюха. Праграма сустрэчы ўключала выступленне аўтара вершаў, паказ дакументальных стужак. Гучала цудоўная песня з аднайменнай назвай “На скрыжаванні” на словы Зміцера. Былі раскрыты ўсе грані творчасці маладога творцы як паэта, журналіста, аўтара тэленарысаў і сцэнарыяў дакументальных фільмаў. З успамінамі пра гады вучобы выступіла першая настаўніца паэта Марыя Аляксандраўна Быт. Зміцер Арцюх правёў паэтычную віктарыну, прысвечаную гораду Навагрудку. Пераможцы атрымалі прызы – часопісы.